Гульнявая пляцоўка “Аз&Букі”
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса 2 і 4 верасня была арганізавана гульнявая пляцоўка “Аз&Букі” да Дня беларускага пісьменства. На ёй кожны жадаючы меў магчымасць з дапамогай заданняў папоўніць і замацаваць свае веды пра беларускую пісьменнасць у старадаўні і цяперашні час.
Гэтаму спрыялі розныя заданні: “Пісьмовыя крыніцы” (трэба было адказаць на пытанні аб беларускай пісьменнасці і кнігадрукаванні), “Моўная скарбонка” (беларускія прыказкі былі падзелены на дзве паловы, трэба было знайсці іх і злучыць), “Пагуляем у перакладчыкаў” (пераклад слоў з рускай мовы на беларускую), “У друкарні” (у атрыманым тэксце трэба было паставіць знакі прыпынку), “Беларускія загадкі” (адгадаць загадкі пра навакольны свет) і ў заключэнні “Віктарына-замацаванне” (трэба было адказаць на пытанні пра беларускіх асветнікаў – Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну).
Усе ўдзельнікі прыйшлі да агульнай высновы, што трэба ведаць і шанаваць імёны тых, хто ўнёс вялікі ўклад у развіццё нашай мовы і літаратуры. Родная мова — гордасць і імя беларускага народа.
Views: 50