110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка
Перад тым як вымавіць тваё імя, Радзіма,
Я, быццам джангарчы, калі збіраецца спяваць,
Свой рот крынічнаю вадою палашчу,
Як сейбіт, выйшаўшы з сяўнёю поўнай,
Я кланяюся полю, хмарам, сонцу,
Як воін перад невядомым лёсам,
Я апранаю чыстую кашулю.
Максім Танк «Радзіма»
17 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшоў кінаЛІТмантаж «Максім Танк. Пясняр Нарачанскага краю», у час якога былі прадэманстраваны: біяграфічны фільм пра жыццё і творчасць вялікага паэта, відэаролікі, у якіх прагучалі вершы народнага паэта і песні на яго словы.
Чытачы яшчэ раз перагарнулі старонкі творчай спадчыны сапраўднага волата паэтычнага свету, акадэміка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі, вядомага грамадскага дзеяча Максіма Танка.
Views: 60