Конкурсна-пазнавальны турнір “Любі, шануй, ведай роднае слова”

21 верасня вучні 8 “Б” класа  ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва” ў рамках мерапрыемстваў да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” прынялі ўдзел у конкурсна-пазнавальным турніры “Любі, шануй, ведай роднае слова”, накіраваным на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і пачуцця любові да Радзімы, беларускага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Хлапчукі і дзяўчынкі актыўна выконвалі конкурсныя заданні: “Гэтыя цікавыя загадкі”, “Прыказкі і прымаўкі – моўны скарб нацыі”, “Шануй роднае слова”, “Перакладчыкі”, “Скарбы роднай мовы” і інш., дзе яны не толькі паказалі свае веды, але і пазналі шмат новага і цікавага.

Спадзяемся, што мерапрыемства  было карысным  для ўсіх, выклікала гонар за нашу родную мову, якую мы любім і шануем.

 

Views: 27