ВЫСТАВА-ЭКСПАЗІЦЫЯ «Узорная ростань роднага краю»

Узорная ростань родных мясцін,
Мяне заклікае да даўніх былін,
Дзе прадзеды спрытна гурталі ў снапы,
І смак таго жыта прыйшоў і сюды…
А.А. Чапкасава

Да знакавай падзеі ў Рэспубліцы Беларусь, 17 верасня, Дню народнага адзінства ў вокнах бібліятэкі арганізавана выстава-экспазіцыя «Узорная ростань роднага краю», прадстаўленая магілёўскім фатографам Віктарам Зайцавым і народным майстрам Беларусі Вольгай Сыцікавай у рамках крэатыў-праекта «Арт-акно як аб’ект культурнай прасторы бібліятэкі».

На выставе-экспазіцыі прадстаўлены 24 мастацкія фатаграфіі  і 40 лялек розных памераў у традыцыйных беларускіх касцюмах, выкананых з лёну.

Працы аўтараў, прысвечаны Радзіме, сяброўству, прасторам роднай зямлі, адзінству беларускага народа, звязанага з гісторыяй і культурай.

А кнігі, прадстаўленыя на выставе-экспазіцыі, знаёмяць магіляўчан і гасцей нашага горада з адметнымі рысамі традыцыйнай культуры беларусаў: танцавальным фальклорам, народнымі гульнямі, традыцыйным адзеннем і народным ткацтвам.

Да ўвагі:

Дзень народнага адзінства – 17 верасня – служыць яшчэ адным напамінкам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, фармуе пачуццё датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.

Выстава-экспазіцыя будзе дэманстравацца да 11 кастрычніка!
Запрашаем усіх жадаючых!
 

(вул. Першамайская, 30)

 

 

 

Views: 80