Мілагучную, яскравую, блізкую сэрцу беларускую мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ёй валодае словам. Таму што мова гэтая – самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам.
У рамках праекта «Кніжнае меню для кнігаежак» на абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса аформлена кніжная выстава «Беларускі пачастунак».
На выставе прадстаўлена айчынная мастацкая літаратура класічных і сучасных аўтараў.
Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў і знайсці сабе кнігу да спадобы.
Выстава будзе прапаноўвацца чытачам да 31 кастрычніка.
Views: 47