Цыкл выстаў: «Рысы да партрэта» да 140-годдзя з дня нараджэння
Народны паэт Беларусі – Якуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) упісаў сваёй творчасцю выдатную старонку ў гісторыю беларускай літаратуры, яго творы ілюструюць цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны.
Якуб Колас – паэт, празаік, драматург і перакладчык, крытык і публіцыст, настаўнік, вучоны, цудоўны лінгвіст і фалькларыст.
На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса прадстаўлена кніжная выстава «Усё жыве і душу мае». На выставе вы знойдзіце літаратуру пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, творы самога аўтара, як шырока вядомыя: «На ростанях», «Новая зямля», «Сымон-музыка», так і мала вядомы твор «На шляхах волі», кнігі вершаў.
Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры завітаць на выставу і ўзяць кнігу, якая падабаецца.
Выстава будзе дзейнічаць да 30 лістапада.
Views: 37