Адзначаем 140-гадовы юбілей Якуба Коласа

3 лістапада наша краіна адзначала 140-гадовы юбілей Якуба Коласа.

Няма на свеце чалевека, які не ведаў бы творы знакамітага беларускага пісьменніка. Цудоўныя творы Якуба Коласа пранікаюць у самае сэрца, прымушаюць нас перажываць, захапляцца, думаць.

Усе ведаюць Якуба Коласа як народнага паэта Беларусі, празаіка, драматурга. Але ён не толькі класік беларускай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог.

Якуб Колас — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. На працягу дзесяцігоддзяў ён ішоў у першым шэрагу рупліўцаў роднай культуры і літаратуры. Гэты шлях адзначаны выдатнымі здабыткамі ў галіне паэзіі і прозы, драматургіі і публіцыстыкі. Народны пісьменнік распрацоўваў і памнажаў выяўленчыя магчымасці роднага слова, павышаў яго мастацка-эстэтычную годнасць і грамадскі прэстыж. У той час, калі Якуб Колас пісаў свае першыя творы на роднай мове, яна ганьбілася, не дапускалася да афіцыйнага ўжывання. Але Якуб Колас піша свае творы на роднай мове і нават не задумваецца, як яны будуць успрыняты. Ён проста верыць, што родная мова будзе жыць і квітнець.

  Прапануем вашай увазе прыгожы, тонкі, лірычны верш “Раніца”.

 

Views: 41