«У гасцях у часопіса «Вясёлка»»

8 лістапада для вучняў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 28» прайшоў урок па беларускай літаратуры, у межах якога дзеці пазнаёміліся з папулярным часопісам для дзяцей «Вясёлка». Для іх была прадстаўлена презентацыя «У гасцях у часопіса «Вясёлка»», якая распавядала аб гісторыі заснавання часопіса, аб асноўных раздзелах. Вучні слухалі ўрывак з казкі «Загадка прынцэссы Агнэсы» папулярнай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Пазнаёміліся з вершамі, смяшынкамі, загадкамі беларускіх пісьменнікаў.

 

 

Views: 14