“Творчасць Якуба Коласа – гэта
своеасаблівы летапіс жыцця народа,
летапіс праўдзівы і хвалюючы”
Міхась Лынькоў
16 лістапада ў рамках юбілейнага літаратурнага марафона “Зноў родны кут пачуе словы сына”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа, для вучняў 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 17” быў праведзены інтэгрыраваны ўрок “Сын свайго часу”.
Мэта мерапрыемства – садзейнічаць усведамленню вучнямі ролі класіка ў станаўленні беларускай літаратуры і фарміраванні нацыянальнай свядомасці.
На фоне прэзентацыі “Якуб Колас: жыццёвы і творчы шлях” яны пазнаёміліся з пісьменнікам, дзякуючы якому наша беларуская літаратура, беларуская кніга сталі вядомымі свету. Падумаць толькі, творы вялікага класіка перакладзены больш як на 40 моў! У іх – душа нашага беларускага народа, яго самабытная культура, якая з дапамогай майстэрскага слова заняла сваё пачэснае месца ў сусветнай культуры.
У заключэнні кожны прайшоў праверачны тэст “Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа”.
Views: 13