Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
19 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшла літаратурная кампазіцыя «Завуся я толькі Янка Купала» для вучняў 7 класа ДУА «Гімназія №3 г. Магілёва».
Дзеці «здзейснілі падарожжа» па родных мясцінах паэта, успомнілі купальскія традыцыі нашых продкаў, пазнаёміліся з казачнай легендай нараджэння Янкі Купалы, даведаліся пра яго нялёгкі жыццёвы шлях і багатую літаратурную творчасць, праслухалі песню «Янка Купала» ў выкананні народнага артыста Анатоля Ярмоленкі, адкрылі шмат карыснай інфармацыі для сябе. Актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак і крыжаванкі.
Да мерапрыемства была аформлена выстава «Паэт народны – паэт сапраўдны». Усе змаглі пацвердзіць, што Янка Купала пакінуў нам вялікую спадчыну.
Views: 74