Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала
Янка Купала – класік беларускай нацыянальнай літаратуры, першы народны паэт Беларусі, які пакінуў нам багатую духоўную спадчыну.
23 лістапада для навучэнцаў УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» прайшла літаратурная кампазіцыя «Завуся я толькі Янка Купала».
Навучэнцы пазнаёміліся з купальскімі традыцыямі нашых продкаў, з казачнай легендай нараджэння Янкі Купалы, даведаліся пра яго нялёгкі жыццёвы шлях і багатую літаратурную творчасць, праслухалі песню «Янка Купала» ў выкананні народнага артыста Анатоля Ярмоленкі, адкрылі шмат карыснай інфармацыі для сябе.
Янка Купала ўсё сваё жыццё аддаў справе незалежнасці і шчаслівай будучыні роднай Беларусі.
Views: 90