“Часопісу “Полымя” – 100!”

Да юбілею часопіса “Полымя” ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса арганізавана выстава “Часопісу “Полымя” – 100!”.

На старонках часопіса ўпершыню пабачылі свет раманы “Людзі на балоце” Івана Мележа, “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна, “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, п’есы Андрэя Макаёнка. Сёння часопіс па-ранейшаму запатрабаваны, а публікацыя ў “Полымі” з’яўляецца пацвярджэннем знака якасці твора.

Выстава будзе дэманстравацца да 30 снежня.

Views: 39