ВЫСТАВА «Вострым пяром і шчырай душой»

Да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і журналіста Івана Аношкіна

Да гэтай даты ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса арганізавана выстава «Вострым пяром і шчырай душой», прысвечаная жыццю і творчасці Івана Аношкіна. На выставе чытачы знойдуць матэрыял пра пісьменніка, кнігі з аўтографам аўтара і пажаданнем да чытачоў бібліятэкі «заўжды дружыць з кнігай». Таксама кожны жадаючы можа ўзять пачытаць яго зборнікі аповесцей і апавяданняў: «Херувім з чорнымі крыламі», «Чырвоная каліна стаяла…», «Каханне з памялом», «Землякі».

Іван Архіпавіч быў пастаянным чытачом бібліятэкі і не раз супрацоўнікі ладзілі сустрэчы пісьменніка з магіляўчанамі. Гэта былі па-сапраўднаму цікавыя сустрэчы з аўтарам і яго творамі.

 Выстава будзе дзейнічаць да 31 студзеня.

 

Views: 77