Верш Валянціна Лукшы “Не, класікі не паміраюць…”

30 снежня ўсе не абыякавыя да літаратуры людзі святкуюць 102-і дзень нараджэння прызнанага майстара слова Iвана Пятровіча Шамякіна. Іван Пятровіч – ураджэнец вёскі Карма Гомельскага павета Магілёускай губерні – стаў народным пісьменнікам Беларусі і адным з буйнейшых класікаў айчыннай літаратуры. Усе самыя важныя падзеі, што адбываліся ў савецкай краіне на працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў, знайшлі адлюстраванне ў яго аповесцях і раманах. Шмат гадоў  Шамякін знаходзіўся на кіруючых пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў Вярхоўны Савет БССР. У 1963 г. уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на ХVIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У 1980–1992 гг. з’яўляўся галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Іван Шамякін быў прыкладным сем’янінам і адналюбам. Са сваёй будучай жонкай, Марыяй, ён пазнаёміўся яшчэ ў 5 класе і ўжо ў 19 гадоў ажаніўся. Менавіта Марылі прысвечана яго першая аповесць «Непаўторная вясна» і адно з яго апошніх твораў  «Слаўся, Марыя», напісанае пасля смерці каханай. Разам, у шчаслівым шлюбе, яны пражылі 58 гадоў. Ні вайна, ні іншыя нягоды не змаглі разлучыць закаханых – толькі смерць, якую ён перажываў занадта цяжка…

Літаратурная дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі атрымала прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Многія яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету. Па многіх з іх зняты кінафільмы, пастаўлены тэатральныя спектаклі.

Прапануем вашай ўвазе прысвечаны Івану Пятровічу Шамякіну
верш Валянціна Лукшы “Не, класікі не паміраюць…”,
радкі з якога ўжо даўно сталі афарыстычнымі.

Views: 67