21 лютага ў рамках моўнага марафона «Дакраніся да сэрца» для вучняў 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №17» быў праведзены інтэграваны ўрок «Сын свайго часу».
Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым шляхам, які прайшоў Я. Колас, з яго творчасцю, якая мела выключна вялікае значэнне для развіцця беларускай савецкай літаратуры. Сваімі раманамі, аповесцямі і апавяданнямі, паэзіяй і публіцыстыкай ён узняў беларускую літаратуру да ўзроўню сусветнай класікі, зрабіў яе здабыткам не толькі беларускага, але і замежнага чытача. Ён лічыў, што найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У ёй адлюстроўваецца гісторыя народа, яго жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў…
У заключэнні кожны прайшоў праверачны тэст «Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа».
Views: 20