«ДАКРАНІСЯ ДА СЭРЦА» – пад такой назвай 21 лютага ў бібліятэках нашай установы прайшоў МОЎНЫ МАРАФОН.
Займальныя акцыі, конкурсы, прэзентацыі праектаў, праходзіўшыя на працягу дня, спадзяемся, парадавалі і прыемна здзівілі нашых карыстальнікаў.
Пазнавальныя лекцыі студэнтам ад студэнтаў аб мілагучнай беларускай мове натхнілі на зносіны, дазволілі хлопцам і дзяўчатам праявіць сябе ў валоданні роднай мовай і падарылі шмат цікавай карыснай інфармацыі.
Яскравымі і запамінальнымі сталі дзя дзяцей сустрэчы з магілёўскімі пісьменніцамі – Жанай Міус і Галінай Пярун, якія адбыліся ў дзвюх бібліятэках – дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 2 і № 10.
Знаёмства з новымі кнігамі аўтарак: Жанны Мiус «Панч i Чоха» і «Лясныя свавольнікі» ад Галіны Пярун, вясёлыя загадкі, гучныя чытанні, размовы на роднай мове, прыемныя падарункі, шчырыя ўсмешкі дзяцей, – гэтым і многім іншым былі напоўнены цёплыя сустрэчы з пісьменніцамі.
Views: 60