21 лютага ў рамках моўнага марафона «Дакраніся да сэрца» для вучняў 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №28» была праведзена забаўляльная фальклорная праграма «Аўкцыён прыказак, прымавак, казак, загадак».
Дзецям было прапанавана разгадаць загадкі на беларускай мове, пагуляць у перакладчыкаў, растлумачыць зашыфраваныя фразеалагізмы, разгадаць рэбусы. Быў праведзены конкурс на лепшага знаўца прыказак і прымавак. Усе вучні актыўна прымалі ўдзел у конкурсе. Сярод дзяцей панаваў добры настрой, гульня прайшла цікава і эмацыянальна.
Views: 27