21 лютага ў рамках моўнага марафона «Дакраніся да сэрца» ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрымстваў, якія яшчэ раз падцвердзілі неабходнасць у зберажэнні і захаванні нашай роднай беларускай мовы.
Для дарослых чытачоў была арганізавана выстава-свята «Магутнае слова, ты, роднае слова!» і літаратурная вітрына да 85-годдзя І. Катлярова «Ізяслаў Катляроў – паэт неспасцігальнай прастаты». На ёй былі прадстаўлены творы беларускіх аўтараў, як класікаў так і сучаснікаў.
Для дзяцей дзейнічала інтэрактыўная выстава-падарунак «Чароўны куфэрак літаратурных пачастункаў». Дзеці амаль увесь дзень займалі чаргу, каб мець магчымасць паўдзельнічаць у гульне, якая была прывязана да выставы, і, ўвогуле, за адказы атрымаць салодкі пачастунак. Гэта гульня – спроба навучыць дзяцей карыстацца зместам кнігі, знаходзіць патрэбны матэрыял і адказваць на зададзенае пытанне. Навучэнцы 6-га класа ДУА «Сярэдняя школа №18 г.Магілёва» завіталі ў гэты дзень на гульнятэку па-беларуску, дзе з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях «Кракадзіл», «Хто Я?» і «Ехаў поўны воз дзівос». Навучэнцы 3-га класа «Сярэдняя школа №5 г.Магілёва» сталі гледачамі мультыплікацыйнага фільма «Паўгадзіны з хлопчыкам-бульбінкай Тошкай» .
Юныя наведвальнікі бібліятэкі з захапленнем прынялі ўдзел у майстар-класе «Народная лялька-абярэг», які быў анансаваны загадзя да яго правядзення. Сапраўдная бітва тытанаў адбылася ў акадэміі інтэлекта «BOTANI KLUB» на турніры знаўцаў роднай мовы «Моўная скарбонка». Як заўсёды перемагла дружба, але было горача. Знайшліся ў гэты дзень і жадаючыя паспрабаваць свае сілы ў тэхніцы хуткаснага чытання. Вынікі ў іх былі ўражлівыя.
Дзень роднай мовы атрымаўся, але ў нашых сілах зрабіць, каб беларуская мова гучала штодзённа. Нашы ўдзельнікі таксама зразумелі, што бавіць час можна і па-беларуску.
Views: 34