Вясна – гэта абуджэнне прыроды пасля зімы. Калі сонца свеціць ярка-ярка, растае снег, вяртаюцца птушкі з выраю.
29 і 31 сакавіка прайшоў фальклорны карагод «Гуканне вясны». Разам з навучэнцамі УА «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава» і УА «Сярэдняя школа №1 г. Магілёва» супрацоўнікі бібліятэкі выконвалі спецыяльныя заданні для хутчэйшага прыходу вясны.
Дзеці чыталі хуткамоўкі, разгадвалі рэбусы, гулялі ў «Кракадзіла», адгадвалі сляды жывёл, пазнаёміліся з раслінамі, якія з’яўляюцца ранняй вясной.
Views: 54