Сустрэча з цікавай кнігай – гэта заўсёды радасць, а сустрэча з новай кнігай – гэта радасць удвая. Як жа прыемна чытаць новыя кнігі, любавацца малюнкамі і ілюстрацыямі, знаёміцца з літаратурнымі героямі.
У дзіцячым зале вольнага часу і творчасці цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса арганізавана кніжная выстава “Сузор’е кніжных навінак”, дзе прадстаўлены новыя кнігі, якія паступілі ў фонд нашай бібліятэкі.
Гэта кнігі на любы густ: цудоўныя вершы і чароўныя казкі, творы класікаў, сучасная літаратура, аповесці, апавяданні, неверагодныя прыгоды і захапляльныя гісторыі.
Запрашаем маленькіх чытачоў наведаць нашу выставу і выбраць сабе кнігу, якая больш спадабаецца.
Выстава будзе дзейнічаць да 2 мая.
Views: 42