6 красавіка ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса, для навучэнцаў 2 курса УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», адбылася яркая, эмацыйная і насычаная творчая сустрэча «Шлях натхненага майстра» з магілёўскім скульптурам Андрэем Вараб’ёвым ў рамках крэатыў-праекта «Арт-вакно як аб’ект культурнай прасторы бібліятэкі».
Скульптура, часам незаўважна для нас саміх, усё больш уваходзіць у наша паўсядзённае жыццё. Менавіта скульптура можа падкрэсліць непаўторнасць і ўнікальнасць кожнага канкрэтнага месца, прызначаная захоўваць гісторыю, будзіць наша ўяўленне і выклікаць эмоцыі, пачуцці, ўносіць у прастору горада разнастайнасць і гармонію, так неабходныя чалавеку.
Дзякуючы Андрэю Алегавічу ў г. Магілёве, ў раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці, а таксама ў іншых краінах, з’явіліся ўсім вядомыя скульптуры «Магілёўскі замак» (2017 г.), скульптура знаходзіцца ў парку імя М. Горкага; «Лёва з Магілёва» (2014 г.) – каля абласнога галаўнога офіса кампаніі МТС па вул. Міронава; «Маленькі прынц» (2017 г.) – ў Камсамольскім скверы; «Магілёўскія львы на Пушкінскім мосце» (2016 г.); «Сустрэча» (2019 г.) – ля фантанаў у скверы 40-годдзя Перамогі; «Гімнастка» – ля «Палаца гімнастыкі» па вул. Крупскай; «Малітва» (2022 г.) – па дарозе ў Мінск (г. Магілёў); «Помнік шклоўскаму агурку» (2007 г.) (г. Шклоў, Магілёўская вобласць); «Кароль і Каралёва альбом Пясочны гадзіннік» (2020 г.) – у парку Дружбы кітайскага г. Нанкін; «На растанях» (2016 г.) (г. Быхаў, Магілёўская вобласць); «Падкова» (2013 г.) (г. Круглае, Магілёўская вобласць).
З аповеду госця навучэнцы даведаліся пра этапы стварэння скульптуры, аб матэрыялах з якімі працуе скульптар, а таксама, якімі легендамі і прыметамі надзяляюць гараджане Магілёўскую гарадскую скульптуру. У канцы сустрэчы аўтар падзяліўся сваімі творчымі планамі на будучыню.
Views: 49