У гасцях пісьменніца! Творчая сустрэча з Галінай Пярун.

18 красавiка ў бiблiятэцы-фiлiяле №6 адбылася творчая сустрэча  з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатнай пісьменніцай і нашай зямлячкай Галінай Сяргееўнай Пярун. Яе ўдзельнiкамi сталi навучэнцы 1-га класа ДУА «Сярэдняя школа №5». Падчас сустрэчы пісьменніца вяла размову аб важнасцi i неабходнасцi  ўжывання  ў штодзённым жыцці нашай роднай беларускай мовы. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размове і адказвалi на пытаннi. Пасля Галіна Пярун прэзентавала маленькім чытачам сваю кнігу «Прыгоды сяброў і добрыя парады ад Усімдапамагайкіна», а напрыканцы расповеду пісьменніца пазнаёмiла дзяцей з сваім уласным лялечным тэатрам «БІ-БА-БО», дзе для дзяцей была прадэманстравана беларуская казка «Як ліса гаспадыняй у дзеда была». Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і добрым настроi.

Views: 69