Першаадкрывальнікам у асваенні новага для беларускай літаратуры прыгодніцкага жанру стаў Янка Маўр.
Юбілей Янкі Маўра — гэта свята ўсіх, хто любіць цудоўныя прыгоды. Ён павёў сваіх чытачоў у займальнае падарожжа па свеце і назаўсёды застаўся ўладаром дзіцячых сэрцаў. Для наведвальнікаў цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса працуе выстава-юбілей «Падарожжа з Янкам Маўрам», на якой вы знойдзеце літаратуру пра Янку Маўра і цікавыя кнігі самога аўтара.
Запрашаем аматараў беларускай кнігі на выставу, якае будзе дзейнічаць да 31 мая.
Views: 97