Як стораж, стаў смела на варце
Радзімых запушчаных гоняў,
Стаў сеяць па-свойму ўсё тое,
Што мы далей сеем сягоння.
Я. Купала
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі класік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.
18 мая для вучняў 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №26» прайшла літаратурная кампазіцыя «Пясняр і дудар Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч», прысвечаная да 215-годдзя з дня нараджэння. Навучэнцы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, яго асветніцкімі і грамадска-палітычнымі поглядамі, акунуліся ў вір падзей ХIХ стагоддзя.
Views: 46