З 2 па 3 верасня запрашаем вас адсвяткаваць ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА разам з намі!
У рэжымах OFF/ON-line ў бібліятэках горада будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя выставы і прагляды літаратуры і шмат цікавасцей, прысвечаных святу роднага слова.
Старт патрыятычнай эстафеце 2 верасня дасць цэнтральная гарадская бібліятэка імя. К. Маркса з гульней-віктарынай «Святло роднага слова».
Дзіцячая бібліятэка-філіял №9 3 верасня запрашае ўсіх на культуралагічную акцыю «З вытокаў роднай мовы».
3 верасня бібліятэка-філіял №6 (пр-т Шміта, 28) чакае ўсіх на гутарку «У родным слове цэлы свет», у дзіцячай бібліятэцы-філіяле №2 (вул. Цыялкоўскага, 10) 2 і 3 верасня для знаўцаў беларускай мовы пройдзе інтэлектуальны бой «Вытокі роднай мовы», а 5 верасня ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №8 будзе арганізавана акцыя «Давайце чытаць беларускую кнігу» і інш.
Для тых, хто далучыцца да нас у віртуальнай прасторы, пройдуць: web-гульні па-беларуску, пазнавальныя відэа-агляды, віртуальныя квэсты.
І, вядома ж, як заўсёды, за самым займальным можна сачыць у ФОТАдзённіку #BIBLIOСвятароднагаслова ў сац. сетках «Вконтакте» і «Инстаграм».
Views: 83
Один комментарий к “ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ”
Обсуждение закрыто.