2 верасня – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. 2 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса была падрыхтавана гульня-віктарына «Святло роднага слова». Удзельнікам вельмі спадабалася адгадваць загадкі, перакладаць словы і размаўляць на роднай беларускай мове.Чытачы прыемна правялі час, было весела і цікава. Кожны пакідаў гульню ў добрым настроі.
Views: 37