2 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшла літаратурная кампазіцыя «Завуся я толькі Янка Купала» для вучняў прыватнай установы адукацыі «Сярэдняй школы «Конкорд» г. Магілева» і Магілёўскага абласнога кадецкага вучылішча імя Яўгена Нікалаенкі. Дзеці «здзейснілі падарожжа» па родных мясцінах паэта, успомнілі купальскія традыцыі нашых продкаў, пазнаёміліся з казачнай легендай нараджэння Янкі Купалы, даведаліся пра яго нялёгкі жыццёвы шлях і багатую літаратурную творчасць, праслухалі песню «Янка Купала» ў выкананні народного артыста Анатоля Ярмоленкі, адкрылі шмат карыснай інфармацыі для сябе. Актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак і крыжаванкі.
Просмотров: 63