13 верасня ў межах праекта «Інфармкультура on/offline» у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. К. Маркса прайшла інтэлектуальная гульня «Выбітные кніжнікі Беларусі». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, якое наша краіна адзначала ў першую нядзелю верасня. Госці сустрэчы, навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», з увагай і цікавасцю слухалі аповед пра людзей, якія ўслаўлялі беларускую зямлю, нясуць ў свет добрае імя беларусаў. Потым удзельнікам было прапанава адказаць на пытанні аб жыцці і дзейнасці нашых выдатных асветнікаў.
Views: 37