Літаратурны час «Жыццёвы шлях бяжыць за небасхіл»

16 лістапада ў межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» ў бібліятэцы-філіяле № 1 ім. Я. Коласа быў праведзены літаратурны час «Жыццёвы шлях бяжыць за небасхіл».

Дзякуючы прэзентацыі «Якуб Колас: жыццёвы і творчы шлях», вучні 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» пазнаёміліся з шматграннасцю таленту Якуба Коласа. Гучалі вершы «Ручэй», «Мой родны кут», «Каханне» і інш.

Таксама была арганізавана кніжная выстава «І сёння з намі Якуб Колас», дзе прапаноўваліся для азнаямлення і чытання творы песняра.

 

Views: 39