6 лютага да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А. Куляшова ў ДУА «СШ №17 г. Магілева» для навучэнцаў 9-га класа была праведзена гадзіна-партрэт «Асуджан я любоўю пажыццева». Вучні пазнаеміліся з жыццем і творчасцю выдатнага паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча. Пад час мерапрыемства гучалі вершы: «Мая Бесядзь», «Ранак», «Я хаце абавязаны прапіскаю» у выкананні саміх вучняў. З задавальненнем праслухалі песню «Алеся» па матыву верша паэта «Бывай…». Мерапрыемства суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі «І вечнасць радка, як вечнасць жыцця».
Views: 49