Адкрыццё чытанняў у бібліятэцы пад адкрытым небам «Аптэка для душы».

ПАВАЖАНЫЯ МАГІЛЕЎЧАНЕ І ГОСЦІ ГОРАДА!

1 мая запрашаем усіх вас на адкрыццё чытанняў у бібліятэцы пад адкрытым небам «Аптэка для душы» (Тэатральны сквер).

У гэты дзень для вас падрыхтавана шмат цікавасцей, дзе кожнага ЧАКАЕ:

інтэрактыўная выстава «Літаратурная спадчына», прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі з розыгрышам кніг ад дзіцячай пісьменніцы Жанны Міус, а таксама выступленні паэтаў-землякоў абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

літаратурная пляцоўка «З Купалам у сэрцы» ад супрацоўнікаў бібліятэкі-філіяла №9 імя Я. Купалы з майстар-класам «Васількі», варажбой па матывам твораў Я. Купалы, інтэрактыўнымі гульнямі і інш.

На працягу дня ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі і папрысутнічаць на прэзентацыі навінак літаратуры ад пісьменнікаў Магілёва.

Далучайцеся да нас, каб разам адкрыць НОВЫ ЛІТАРАТУРНЫ СЕЗОН !

Чакаем вас з 13.00 да 17.00!

Просмотров: 43