Літаратурна-музычная гасцёўня «Каб кожны Коласа пачуў»

6 лістапада для навучэнцаў 6 класа ДУА «Сярэняя школа №17 г. Магілева» у межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня «Каб кожны Коласа пачуў», прымеркаваная да дня нараджэння народнага паэта. Вучні пазнаеміліся з жыццем і творчасцю класіка сусветнай і беларускай літаратуры, перакладчыка, грамадскага дзеяча. Пад час мерапрыемства гучалі вершы «Ручэй», «Родныя вобразы» і інш. Прысутнічыя з задавальненнем праслухалі песні «Мой родны кут» і «Каханне». Мерапрыемства суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі «Якуб Колас – наш гонар, надзея і слава». Быў арганізаваны тэматычны прагляд літаратуры «І сёння з намі  Якуб Колас».

Просмотров: 27