Запрашаем да ўдзелу! Літаратурны куфэрак «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

Запрашаем на літаратурны куфэрак у рамках Міжнароднага дня роднай мовы!

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата з`яўляецца важным святам для беларусаў і нагадвае нам пра значэнне роднага слова і неабходнасць яго захавання. У гэты дзень мы ўшаноўваем нашу мову, яе гісторыю і культурную спадчыну.
Бібліятэкі горада падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў і запрашаюць усіх прыняць удзел у літаратурным куфэрку «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Адкрые святочны дзень творчая сустрэча з магілёўскай пісьменніцай Галінай Пярун, якая адбудзецца ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы (пр-т Дзімітрава, 55).

Паспаборнічаць у моўным слэме запрашае дзіцячая бібліятэка-філіял №9 (вул. Крупскай, 184). Кожны жадаючы зможа паглыбіцца ў свет беларускай мовы і культуры, а таксама сустрэцца з аднадумцамі. Не прапусціце шанец паказаць свае веды і стаць часткай цікавага моўнага свята!

Таксама запрашаем на інтэрактыўныя пляцоўкі «#МоваВеды» з вялікай колькасцю цікавых і захапляльных заданняў. Вас чакаюць беларускія гульні, інтэрактыўныя віктарыны і квэсты. Пляцоўкі адкрыты для ўсіх: дзяцей, падлеткаў і дарослых! Запрашайце сваіх сяброў і сям’ю, каб разам атрымаць новыя веды и весела правесці час!

У 17.30 цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (вул. Першамайская, 30) запрашае на прэзентацыю выставы ў вокнах «Сцежкамі роднай мовы» магілёўскага фотамастака Анастасіі Багамазавай, дзе кожны зможа пазнаёміцца с работамі аўтара, даведацца пра цікавыя факты і паразмаўляць пра нашу мову.

На працягу дня ў сацыяльных сетках будзе праходзіць чэлендж «#РазмаўляйПрыгожа» з чытаннем урыўкаў з твораў-юбіляраў, якія зрабілі вялікі ўклад у нашу культуру. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўспомніць любімыя творы, але і падзяліцца імі з іншымі!

Таксама у гэты дзень усе жадаючыя змогуць праверыць свае веды па беларускай мове прыняўшы ўдзел у анлайн-дыктоўцы «Моўны код», якая будзе размешчана на ютуб-канале ўстановы «Библиотеки Могилева».

Ну і, вядома, усім неабыякавым да літаратуры мы прапануем пазнаёміцца с аглядам навінак «10 кніг, якія варта прачытаць».
І, як заўсёды, за самым займальным можна сачыць у ФОТАдзённіку #літаратурныкуфэрак у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Инстаграм».

Чакаем вас у нашых бібліятэках!

Давайце разам святкаваць ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!

Больш падрабязна з праграмай знаёмцеся тут.

Views: 32

Один комментарий к “Запрашаем да ўдзелу! Літаратурны куфэрак «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

Обсуждение закрыто.