21 лютага для вучняў 3 класа ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Магілёва» прайшоў моўны турнір «З любоўю да роднага слова», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Падчас мерапрыемства дзеці з захапленнем прымалі ўдзел у конкурсах і выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, аднаўлялі пераблытаныя прыказкі і прымаўкі. Акрамя таго, вучні пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе-экспазіцыі «Родная мова – крыніца натхнення».
Гэтая падзея яшчэ раз пацвердзіла, што роднае слова – гэта неад’емная частка нашай культуры і духоўнай спадчыны, якую неабходна шанаваць і перадаваць наступным пакаленням.
Views: 18