Дзень роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле №6

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы прайшлі запамінальныя мерапрыемствы. Наведвальнікі маглі прыняць удзел у розных цікавых і пазнавальных актыўнасцях.

Гульня-вандроўка  «Мова родная, мова годная» сярод навучэнцаў 9-га класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Магілева». Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, наведалі віртуальны музей «Народнага побыту», чыталі вершы пісьменнікаў-юбіляраў, разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі і з захапленнем гулялі ў гульню «Кот у мяшку». Асобнае месца ў мерапрыемстве займала кніжная выстава «Магутнае слова, ты роднае слова», якая пазнаёміла вучняў з багаццем і прыгажосцю беларускай мовы.

Таксама адбылося знаёмства вучняў гэтага класа з выставай ў вокнах «Літаратурная палітра Беларусі» ад навучэнцаў УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж», у рамках маладзёжнага арт-праекта «Тэрыторыя творчасці», дзе былі прадстаўлены працы маладых талентаў, якія стварылі жывапісныя сюжэты з глыбокай перадачай духу, атмасферы і эмоцый вялікіх твораў беларускіх аўтараў.

Чытачы бібліятэкі паўдзельнічалі ў чэленджы «#Размаўляйпрыгожа» ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм», дзе прачыталі вершы А. Пысіна і К. Крапівы.

Удзельнікі анлайн-дыктоўкі «Моўны код»  праверылі свае веды на веданне арфаграфіі і граматыкі, а інтэрактыўная пляцоўка «#МоваВеды» і яе галоўныя героі, Васіль і Ганна, прапанавалі займальныя віктарыны і чытанне хуткамовак за салодкі пачастунак.

Кніжная выстава «Магутнае слова, ты роднае слова» і «Беларуская кніга – гэта цікава»  дазволіла ўсім жадаючым пазнаёміцца з творамі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, якія папулярызуюць роднае слова.

Views: 37