21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародный дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны святам 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА і з лютага 2000 яго пачалі святкаваць.
Таксама, у гэтым годзе спаўняецца 65 год з часу стварэння Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Да гэтых падзей, бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла №10 разам з бібліятэкарамі ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф. Сафонава» правялі творчую сустрэчу з дзіцячай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы – Жаннай Міус. На сустрэчы прысутнічалі аматары роднай мовы і творчасці пісьменніцы. Гасцей мерапрыемства чакала знаёмства з новай кнігай аўтара, якая прысвечана прыгажуні сабаку і называецца «Майка». Дзеці пільна слухалі пісьменніцу, з ахвотай адказвалі на пытанні. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў салодкі падарунак, а ўсе жадаючыя змаглі набыть кнігі з аўтографам і пажаданнямі.
Views: 7