Турнір знаўцаў «Роднай мовы гукі чароўныя»

Родны… так мы звычайна звяртаемся да чалавека, калі адчуваем да яго самыя цёплыя пачуцці. Мы гаворым на роднай мове – мове, на якой размаўлялі нашы продкі, нашы бабулі і дзядулі, якую мы чулі з дзяцінства і таму яна для нас такая дарагая.
21 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса для вучняў 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва» адбыўся турнір знаўцаў «Роднай мовы гукі чароўныя».
Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем адказвалі на сур’ёзныя і вясёлыя пытанні, адгадвалі загадкі, збіралі фразеалагізмы, чыталі вершы на роднай мове, шукалі “пару раслінам”.
Увазе дзяцей быў прадстаўлены кніжны развал «Слова роднае, жывое, гаваркое» – гэта кнігі беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў, часопісы, кнігі з загадкамі і прыказкамі.
Кожны, хто стаў удзельнікам сустрэчы атрымаў добры настрой і паглыбіў свае веды.

Views: 22