21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы, да Міжнароднага Дня роднай мовы, адбылася гадзіна беларусазнаўства «Па – беларуску кажуць так…».
Падчас мерапрыемства ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі няпростыя заданні, такія як: загадкі, пераклады, рэбусы і шыфроўкі. Цікава прайшоў конкурс «Знаўцы беларускага фальклору» і гульня «Хто я?», а на прыпынку «Казачны» удзельнікі паглядзелі беларускую народную казку «Піліпка-сынок», дзе потым адказалі на пытанні віктарыны. Гучалі аўдыязапісы вершаў на беларускай мове, хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў.
Удзельнікі сустрэчы ўпэўнілісь, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і ганарыліся ёй.
Views: 31