17 красавіка, у межах імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра», у бібліятэцы прайшла экскурсія-знаёмства з пісьменнікам «Пясняр роднай зямлі».
Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Магілева» даведаліся шмат цікавага пра жыццёвы і творчы шлях славутага беларускага пісьменніка і паэта Якуба Коласа – чалавека, чые імя з гонарам носіць наша бібліятэка.
Мерапрыемства суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі «І сёння з намі… Пясняр з Беларусі!», якая дапамагла дзецям наблізіцца да літаратурнай спадчыны майстра слова.
Быў арганізаваны прагляд літаратуры «Якуб Колас: старонкі жыцця», які знаёміў з творамі аўтара для дзяцей.
Views: 16