Сустрэча з кнігай «Да паўнаты чалавечага быцця»

30 мая ў рамках імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» для навучэнцаў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №17» праведзена сустрэча з кнігай «Да паўнаты чалавечага быцця», прысвечаная 115-й гадавіне з часу выдання першага зборніка вершаў «Песні жальбы» класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю вялікага песняра, даведаліся пра шлях стварэння яго першага зборніка, які стаў значнай з’явай у нацыянальнай літаратуры. Асаблівая ўвага была нададзена тэмам, што ўздымаюцца ў вершах: любоў да роднай зямлі, пакуты простага чалавека, маральны абавязак перад грамадствам. З дапамогай кніжнай выставы «І сёння з намі Якуб Колас», артыстычнага чытання вершаў, сустрэча атрымалася змястоўнай і эмацыянальна насычанай.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці падлеткаў, павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры і культуры.

Views: 9