24 верасня прайшла літаратурная гульня-падарожжа «Па сцежках Якуба Коласа і Янкі Купалы» для дзяцей 3-4 класаў ДУА «Сярэдняя школа №17».
Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў сімвалічнае падарожжа па жыццёвым і творчым шляху народных паэтаў Беларусі. Падчас гульні вучні выконвалі розныя заданні: узгадвалі вядомыя творы класікаў, чыталі вершы, удзельнічалі ў віктарыне, складалі пазлы.
У выніку кожны атрымаў добры настрой, новыя ўражанні і адчулі гонар за вялікіх песняроў нашай Бацькаўшчыны – Якуба Коласа і Янку Купалу.
Views: 4