Паважаныя сябры!
У бібліятэцы-філіале №1 імя Я. Коласа арганізавана кніжная выстава «А на зямлі яго не згасне свет», прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Гэта даніна павагі вялікаму майстру слова, чый духоўны і творчы запал працягвае натхняць пакаленні беларусаў.
Выстава раскрывае шматграннасць асобы пісьменніка і яго неацэнны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры. Кнігі і матэрыялы прадстаўлены ў некалькіх тэматычных раздзелах:
–«Шлях жыцця і творчасці» – пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, яго роля ў фарміраванні беларускай літаратуры і культуры;
–«Колас – дзецям» – казкі, апавяданні і паэзія, якія з любоўю ствараліся для юных чытачоў;
–«Памяць жыве» – выданні, прысвечаныя ўшанаванню памяці пісьменніка, яго ўплыву на сучасную літаратуру і культурнае жыццё Беларусі.
Выстава дазваляе не толькі паглыбіцца ў творчы свет Якуба Коласа, але і адчуць непераходную сілу яго слова, якое і сёння гучыць жыва і шчыра.
Выстава будзе дзейнічаць да 31 снежня.
Views: 9




