29 кастрычніка прайшоў конкурс-эрудыт «Найлепшы знаўца казак Якуба Коласа» для дзяцей 3-4 класаў ГПД ДУА «СШ №17». Мерапрыемства было прысвечана творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Удзельнікі паказалі добрыя веды: актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі літаратурных герояў і чыталі ўрыўкі з любімых твораў.
Конкурс прайшоў у атмасферы сяброўства і пазітыву. Дзеці змаглі не толькі праверыць свае навыкі, але і адкрыць для сябе новыя старонкі казачнай спадчыны народнага пісьменніка.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню любові да беларускай мовы, літаратуры і роднай культуры.
Views: 12





