Паэтычная гасцёўня «І доўга будзеш ты ісці, спяваць, паэт, і жыць»

30 кастрычніка ў рамках імідж-праекта «Не змоўкне голас песняра» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №17» адбылася паэтычная гасцёўня «І доўга будзеш ты ісці, спяваць, паэт, і жыць», прысвечаная  класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу.

Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ведаў вучняў пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага паэта, а таксама выхаванне павагі да роднага слова і літаратурнай спадчыны Беларусі.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай «Пясняр зямлі беларускай», а таксама з вялікім захапленнем і душэўнасцю чыталі вершы Якуба Коласа

Views: 37