Паважаныя жыхары г. Магілёва, дарагія сябры!
Роднае слова – гэта жывая спадчына нашага народа, яго душа, гісторыя і будучыня. Дзень беларускага пісьменства – выдатная нагода яшчэ раз дакрануцца да невычэрпнай крыніцы нацыянальнай культуры, адкрыць для сябе новыя імёны і па-новай палюбіць вялікую беларускую літаратуру.
Бібліятэкі горада сардэчна запрашае вас на святкаванне, прысвечанае гэтай падзеі! У праграме мерапрыемстваў вас чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі, віктарыны, акцыі і кніжныя выставы класічнай і сучаснай беларускай прозы і паэзіі.
Прыходзьце ўсімi сем’ямі, з сябрамі і блізкімі!
Давайце разам адчуем прыгажосць, мілагучнасць і мудрасць беларускага слова.
Просмотров: 2



