Іванова, I. Шчаслівага посткросінгу! : у Магілеве адкрылася выстава паштовак «Увесь свет у паштовай скрыні», Цэнтральная бібліятэка імя К. маркса / Ілона Іванова // Звязда. — 2013. — 28 сакавіка. — C. 6.
У Магілёве адкрылася выстава паштовак «Увесь свет у паштовай скрыні».
Выстава арганізавана у цэнтральнай бібліятэцы Імя Маркса. Паштоукі, прадстауленыя на ей, атрыманы дзякуючы посткросінгу. Гэта міжнародны праект, у якім задзейнічаны жыхары больш як 200 краін свету. 3 дапамогай інтэрнэт-сайта людзі дасылаюць паштоукі выпадковым адрасатам з розных краін i таксама атрымліваюць ix.
У выніку ствараюцца цэлыя калекцыі, адну з якіх i прадставіла у Магілёве Марына Гуслева, маладая супрацоунща гарадскога аддзела культуры.
— Я займаюся гэтым ужо цэлы год i сабрала больш за сотню розных i цікавых паштовак, — расказала Марына.
— Я вельмі люблю паштоукі з рознай літаратурнай тэматыкай, але яшчэ больш цікава, калі людзі нешта пішуць пра сябе, свае жыццё i свае мары. Аднойчы мне даслау паштоуку амерыканец, які расказау, як двойчы перамог рак i, як той знакаміты Армстронг, заняуся веласіпедным спортам, паехау у падарожжа па краіне. Ад такога адразу узнікае жаданне жыць i працаваць.
У бібліятэцы выстаулены у асноуным розныя серыі беларускіх паштовак. Аднак у красавку выстава, якая зацікавіла многіх наведвальнкау i caмix бібліятэкарау, пашырыцца. У ей з’явяцца паштоукі з іншых кpaiн, для удзелу у выставе запросяць i іншых аматарау посткросінгу.
Колькасць удзельнікау праекта у свеце набліжаецца да 400 тысяч чалавек, а у Беларусі перавысіла 16 тысяч. Наша краіна уваходзіць у дзясятку краін-лідараў у посткросшгу, i папулярнасць яго усё павялічваецца.