Уклад магілёўскіх мытнікаў

Зігуля, Нэлі. Уклад магілёўскіх мытнікаў : [вынікі работы Магілёўскай мытні за 9 месяцаў 2017 года] / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2017. — 24 кастрычніка. — С. 5.

Сёлета Магілёўская мытня пералічыла за 9 месяцаў у рэспубліканскі бюджэт 156 мільёнаў рублёў розных плацяжоў — на 37% больш, чым летась.

Як паведамілі прадстаўнікі ведамства, дасягнуты значныя вынікі па часе здзяйснення мытных аперацый. Так, за 9 месяцаў года 82% тавараў, якія вывозіліся з тэрыторыі ЕАЭС, былі аформленыя менш чым за 5 хвілін, а 68% тавараў, якія, наадварот, увозіліся, прайшлі мытную працэдуру менш чым за 2 гадзіны. Выпуск больш як 98% тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту заняў менш за 10 хвілін. Гэта сведчыць аб павелічэнні транзітнай прывабнасці нашай краіны, садзейнічае развіццю бізнес-супольнасцяў рэгіёна, а таксама ўмацаванню знешнеэканамічных сувязяў і канкурэнтаздольнасці Рэспублікі Беларусь у цэлым, падкрэслілі магілёўскія мытнікі.

Нэлі ЗІГУЛЯ.