Сяргеева, Аліна. Візітная картка сяброўства : фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш» адкрыўся Днём Дружбы ў Магілёве / Аліна Сяргеева // Звязда. — 2017. — 23 лістапада. — С. 4.
Фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш» адкрыўся днём дружбы ў Магілёве.
Мерапрысмства праходзіць з 22 па 26 лістапада ўключна, паведаміў нам арганізатар форуму — Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Для ўдзелу ў ім прыехалі прадстаўнікі ўсіх абласцей нашай краіны і шасці рэгіёнаў Расіі: Бранскай, Калужскай, Маскоўскай, Пскоўскай, Смаленскай, Цвярской абласцей.
Першы дзень пачаўся з урачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю. Пачалі працаваць выставы, адбыўся і вечар дружбы «ад сэрца к сэрцу», на якім удзельнікі прадставілі свае візітныя карткі.
Ужо сёння пройдзе Дзень Беларусі, заўтра Дзень Расіі, а ў суботу — дзень міру і радасці творчасці; Таксама на 25 лістапада запланаваны галаканцзрт, прэс-канферэнцыя ўсіх удзельнікаў, узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў. 26 лістапада стане Днем фінальнага акорда.
Аліна СЯРГЕЕВА