Зігуля, Нэлі. Безальтэрнатыўнасць нам не пагражае : [выбары ў мясцовыя Саветы-2018] / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2018. — 12 студзеня. — С. 11. — Мясцовае самакіраванне.
На гэтым тыдні, 8 студзеня, завяршылася вылучэнне кандыдатаўудэпутаты, паведаміўстаршыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання Валерый БЕРАСТАЎ.
Ён нагадаў, што ўсімі суб’ектамі — ініцыятыўнымі групамі (а іхбыло створана 4155), працоўнымі калектывамі і палітычнымі партыямі — ва ўсе ўзроўні Саветаў вылучана 5305 чалавек — болей чым 2 кандыдаты на акругу.
Для параўнання, на папярэдніх выбарах альтэрнатыўнасць была ніжэйшая -1,9 кандыдата. У сельскіх Саветах альтэр-натыўнасць склала 2 кандыдаты на месца (было 1,8), гарадскіх — 3,1 (2,4). На адно дэпутацкае месца ў Магілёўскі гарсавет прэтэндуе 3,6 кандыдата, у Бабруйскі — 2,5.
Па вобласці створана 750 участковых выбарчых камісій (у тым ліку 35 ва ўста-новах аховы здароўя, сацыяльнай абароны і гэтак далей) з агульнай колькасцю 8215 чалавек. На 3/4 гэта жанчыны, 44% ад агульнай колькасці — прадстаўнікі палі-тычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, болей за 8% — моладзь да 30 гадоў.
У абласны Савет дэпутатаў свае кан-дыдатуры вылучылі 171 чалавек, 47 з якіх — прадстаўнікі палітычных партый. Найбольшую актыўнасць праявіла Ліберальна-дэмакратычная партыя (26 чалавек), Аб’яднаная грамадзянская партыя — 10, «Грамада» — 7, «Справядлівы свет» і КПБ — па 2 прадстаўнікі. Жаданне пайсці ў аблсавет яшчэ на адзін дэпутац-кі тэрмін выказалі 16 дзеючых дэпутатаў 27-га склікання.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
zigulya@zviazda.by