Кампанія — у штатным рэжыме

Лукашэвіч, У. Кампанія — у штатным рэжыме / У. Лукашэвіч // Звязда. — 2018. — 17 студзеня. — С. 2.

Па выніках вылучэння на мясцовых выбарах безальтэрнатыўных акруг няма ў Мінску і Магілёўскай вобласці.

Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэс-публікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯрМОШЫНА на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.

«Мы пакуль не ведаем цалкам па краіне колькасць без-альтэрнатыўных акруг. На жаль, у нас ёсць безальтэрнатыў-ныя акругі нават у абласныя Саветы. Няма ніводнай толькі ў горадзе Мінску і ў Магілёўскай вобласці», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца статыстычных даных, то ў Мінску на адну акругу ў сярэднім прэтэндуюць больш за шэсць чалавек, тады як у абласных Саветах у сярэднім па Беларусі конкурс складае 2,4 чалавека на месца. Дарэчы, самая вялікая вы-барчая акруга ў сталіцы — Каменнагорская, у ёй на адно месца прэтэндуюць 10 чалавек.

Лідзія Ярмошына назвала і дакладную колькасць прэ-тэндэнтаў, якія вылучыліся на выбары, — яна складае 22 тысячы 719 чалавек. І гэта нягледзячы на той факт, што паступіла большая колькасць дакументаў, паколькі многія вылучаліся рознымі спосабамі, дадала яна. Калі параўнаць з 2014 годам, то тады вылучэнцаў было крыху больш — 22 тысячы 784, але гэта не павінна ўводзіць у зман, паколькі цяпер колькасць вы-барчых акруг зменшылася больш чым на 700. Такім чынам, у працэнтных суадносінах колькасць кандыдатаў узрасла.

Дарэчы, сярод вылучэнцаў ёсць і 32 грамадзяніны Расіі, а больш за 45 % удзельнікаў — гэта дэпутаты дзеючага склікання. Грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 68,62 % кандыдатаў, працоўнымі калектывамі — 27,26 %, палітычнымі партыямі — 4,12 %. Каля 30 % кандыдатаў — гэта работнікі сферы адукацыі, культуры і навукі, 11 % — супрацоўнікі дзяржаўных органаў, больш за 4 % — гэта людзі, занятыя ў гандлі і сферы бытавога абслугоўвання, больш за 3 % — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, ваенныя і крыху больш за 2 % — прадпрымальнікі.

Акрамя таго, старшыня Цэнтрвыбаркама расказала, хто вылучыўся на мясцовыя выбары па Мінску. Напрыклад, у сталіцы балатуюцца два дырэктары кінатэатраў — «Салют» і «Камсамолец», два памочнікі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, чатыры студэнты вышэйшых навучальных устаноў, а таксама два адвакаты.

Сярод тых, хто падаў дакументы, яна назвала старшыню Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прарэктара па вучэбнай рабоце БНТУ, генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск, экскандыдата на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, галоўнага ўрача 36-й паліклінікі, дырэктара Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і іншых — такім чынам, кола зацікаўленых людзей сапраўды шырокае.

Таксама Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў ЦВК працягвае падаваць дакументы грамадзянін Беларусі, пенсіянер, які актыўна ўдзельнічае ва ўсіх выбарчых кампаніях, у тым ліку і прэзідэнцкіх, хоць статус кандыдата пакуль ім не быў атрыманы. Паводле яе слоў, гэты чалавек нядаўна адправіў заяву старшыні ЦВК Расіі Эле Памфілавай для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Расійскай Федэрацыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ.